Уступіў у сілу прысуд Мінскага абласнога суда ў дачыненні да двух жыхароў Мінска. Адзін іх раней ужо быў не раз судзімы.

У судзе ўлічылі цяжар злачынства і наступстваў. Звярнулі ўвагу на звесткі, якія характарызуюць вінаватых. Аднаго з мінчукоў пазбавілі волі на 20 гадоў, а другога – 22 гады і 1 месяц.

Вядома, што п’яныя мужчыны 8 снежня 2015 года ўзламалі ўваходныя дзверы і зайшлі ў кватэру аднаго з дамоў у Маладзечне. Жыхарку кватэры яны жорстка збілі. Жанчына памерла на месцы. Злачынцы выкралі грошы і маёмасць на суму больш за 1748 рублёў.

Іх прызналі вінаватымі ў забойстве, у пранікненні ў жытло, разбоі. Асуджаныя ў забойстве не прызналіся. Віну ў разбоі прызналі часткова.