Мама везла сына на вучобу. Учас паварота налева на вуліцы Валадарскага ў іх легкавы аўтамабіль урэзаўся сустрэчны самазвал.

Абедзве машыны ехалі на зялёны сігнал святлафора. “Пежо” рухалася прама. А “МАЗ” ехаў у кар’ер за пяском і паварочваў налева, на вуліцу Усходнюю. Хлопчыка і маму шпіталізавалі.

Кіроўца грузавіка парушыў правілы дарожнага руху. Пры павароце налева ці развароце па зялёным сігнале святлафора трэба саступаць дарогу сустрэчнай машыне, якая едзе прама або направа.