Больш за 30 снарадаў часоў Першай сусветнай вайны знойдзены пад чыгуначным палатном у Смаргонскім раёне.

Пра небяспечную знаходку стала вядома каля 16 гадзін 13 верасня. Снарады знайшлі паміж чыгуначнымі пуцямі недалёка ад станцыі Залессе. Натрапілі на іх рабочыя, якія пракладвалі каналізацыйныя трубы.

На месца знаходкі выехалі экстранныя службы. Група размініравання абясшкодзіла снарады.