Ноччу 19 верасня ў Вілейцы гарэў прыватны цагляны дом.

Пажар адбыўся на вуліцы Марата Казея. Пра здарэнне пажарнікам паведаміла суседка.

– Калі мы прыехалі на месца, дах дома гарэў адкрытым полымем, – расказаў інспектар Аляксандр Казакевіч.

Дом вялікі, падзелены на дзве паловы. У кожнай паловы свой гаспадар. Падчас пажару ў адной палове людзей не было.

У другой гаспадар разам з сужытніцай былі ў хаце, але змаглі выйсці самастойна.

У час пажару згарэў дах, кухня і часткова прыхожая ў адной палове дома. У другой палове – куродым і сажа. Узгаранняў там не было.

Верагодна, дом загарэўся з-за сапсаванай электраправодкі.