Трагедыя адбылася каля 9 вечара 21 верасня на аўтадарозе Мінск-Гродна.

40-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Опель Амега” ў напрамку Гродна. Паблізу вёскі Рум Валожынскага раёна машына наехала на 75-гадовую мясцовую жыхарку.  Жанчына ішла па праезнай частцы ў спадарожным кірунку.

Пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння. Вядома, што яна не была пазначана святлоадбіўнымі элементамі.

Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу.