Жыхар вёскі Кеждуны Астравецкага раёна прымусіў панервавацца свайго аднавяскоўца.

Мужчыны сабраліся, каб выпіць спіртнога. Як такое часта здараецца, пасля распіцця ў іх ўзнікла сварка.

Мясцовы жыхар 1952 года нараджэння схапіў незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу маркі ІЖ-18 і стаў пагражаць знаёмаму забойствам. Потым ён адумаўся і страляць не стаў.

Праз некаторы час пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Узбудзілі крымінальную справу.