Смаргонскія памежнікі затрымалі трох грамадзян Грузіі. Яны хацелі парушыць дзяржаўную мяжу.

3 кастрычніка жыхары Ашмянскага раёна заўважылі траіх невядомых. Мужчыны ішлі па аўтадарозе “Мур-Ашмянка-Грыгі”. Мясцовыя жыхары хутка паведамілі пра гэта смаргонскім пагранічнікам. Неўзабаве ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы яны затрымалі траіх грамадзян Грузіі.

Мужчыны растлумачылі, што ішлі за прадуктамі ў Грыгі. Аднак потым прызналіся, што хацелі парушыць літоўскую мяжу. А далей планавалі незаконна трапіць у Нямеччыну.

Неабыякавае стаўленне мясцовых жыхароў дапамагло падтрымліваць парадак нат дзяржаўнай мяжы.