Маладзечанскі РАУС адшуквае зніклага без звестак Пятра Мядзелку. Мужчыну – 64 гады. Ён жыве ў Маладзечне.

Ноччу каля 1:00-3:00 4 кастрычніка гэтага года ён пайшоў з дому і знік.

Прыкметы: на выгляд 64 гады, поўнага целаскладу, твар круглы, лоб высокі, бровы дугападобныя сярэднія, кароткія светла-русыя валасы.          

 Быў апрануты ў цёмную кепку, цёмна-зялёную куртку, сінюю кашулю ў чырвоную клетку, скураныя карычневыя тапкі.

Калі вы ведаеце што-небудзь пра месцазнаходжанне Пятра Мядзелкі, паведамляйце ў Маладзечанскі РАУС па нумарах:  (80176) 749683, (8029) 5464044 або 102.