Здарэнне адбылося 4 кастрычніка а палове першай ночы на пераездзе ў Турэц-Баярах. 

36-гадовы кіроўца ехаў на “Сітраен-Ксара” ў Маладзечна з Заскавічаў. На пераездзе спыніўся, бо гарэла чырвонае святло сімафора. Як ён патлумачыў, пакуль чакаў дазваляючага сігнала, прыснуў. Спрасоння націснуў на газ. Прыйшоў у сябе, толькі калі сутыкнуўся з цеплавозам.

– Як патлумачыў 56-гадовы машыніст целавоза, на гэтым участку ён рабіў мантажныя работы, рухаўся ў накірунку станцыі “Пруды”, – расказвае  дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. – Аднак убачыў, што машына, якая стаяла на пераездзе, пачала рэзка рухацца. Машыніст пачаў экстранна тармазіць. Але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

У кіроўцы “Сітраен-Ксара” павярхоўная траўма левага локцевага сустава. Шпіталізацыя не спатрэбілася. Мужчыне пагражае штраф за парушэнне правілаў праезду чыгункі.