Здарэнне адбылося 4 кастрычніка апоўдні ў садовым таварыстве “Вязынка”.

Каля дачы мужчына прыпаркаваў машыну “Фіят-Пунта” і пайшоў займацца справамі. У гэты час пачуў моцны шум. Калі выйшаў на вуліцу, убачыў, што ў яго машыну ўехаў “Фіят-Ціта”.

Кіроўца, убачыўшы гаспадара, з’ехаў з месца здарэння.

А шостай вечара парушальніка знайшлі. Ім аказаўся 47-гадовы жыхар Радашкавічаў.

Як расказаў мужчына, ён выпіў каля 200 грамаў гарэлкі і вырашыў з’ездзіць да кіраўніка кааператыва, аднак не разлічыў сілы і ўехаў у машыну, прыпаркаваную ля дарогі.

Машына належала яго сужытніцы.

На парушальніка склалі некалькі пратаколаў: за тое, што здзейсніў ДТЗ, кіраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення, не меў правоў на кіраванне машынай, пакінуў месца здарэння, не меў пры сабе дакументаў. На машыне не было тэхагляду.

На тры гады ён пазбаўлены права кіраваць аўтамабілем, таксама яму пагражае штраф у буйным памеры.

Пра здарэнне расказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.