Грошы ў Вольгі Ждановіч ніколі надоўга не затрымліваліся – вельмі любіла рабіць пакупкі. Аднак пасля дэнамінацыі муж адразу падарыў трывалую скарбонку, нават пры асаблівым жаданні трэба прыкласці намаганні, каб адкрыць. На гэта і быў разлік.

– Аднак мне спадабалася ідэя са скарбонкай, цікава было, таму не было асаблівай спакусы адкрываць і пералічваць грошы, – расказвае жанчына. – Часам у магазінах спецыяльна прасілі манеты. Са з’яўленнем новых грошай мы паставілі сабе мэту назапасіць трохлітровы слоік. Аднак, думаю, атрымаецца хутчэй, бо за два месяцы ў нас больш за 400 рублёў.

Цяпер жанчына вучыцца ў аўташколе, да новага года плануе атрымаць правы.

– Так вось назапасім яшчэ да трох літраў і купім машыну, – заўважае Вольга.