Кіроўца аўтамабіля “Renault Megane Scenic” ехаў у напрамку Мінска. Паблізу вёскі Красоўшчына Маладзечанскага раёна аўтамабіль сутыкнуўся з  аўтамабілем “Volkswagen Polo”, які стаяў у левай паласе руху.

Пасля сутыкнення аўтамабіль “Renault Megane Scenic” з’ехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтацягніком ў складзе цягача “MAN” і паўпрычэпа “Wielton PS-2”, што рухаўся насустрач.

Просьба сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў ДАІ Маладзечанскага РАУС. Адрас: вул.Т.Дудко, 1-18 або па тэлефонах (80176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.