Такую суму яны атрымалі ўсяго за месяц падпольнай дзейнасці.

Маладыя людзі, 1995 года нараджэння, з дапамогай камп’ютара, сім-карт, спецыяльных праграм і тэхнічных сродкаў перанакіроўвалі міжнародны тэлефонны сігнал, які паступаў у Беларусь, у абыход нацыянальных аператараў сувязі. Усё гэта яны рабілі на здымных кватэрах.

У ходзе расследавання праводзяцца допыты сведак, вывучаецца дакументацыя, даследуецца змесціва спецыяльнага абсталявання і іншых радыёэлектронных прылад,  якія выкарыстоўваліся ў злачынных мэтах, усталёўваецца прычыненая шкода.

Для аказання прававой дапамогі накіраваныя даручэнні ў краіны СНД, Літву.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 216 (прычыненне шкоды пры адсутнасці прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асобаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У падазраваных ўзята абавязацельства аб яўцы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.