Здарэнне адбылося 9 кастрычніка ў садовым таварыстве “Ранет 1”, што месціцца непадалёку ад Вязынкі. 

Загінулы 59-гадовы мужчына жыў у часовай пабудове, дачны дом быў недабудаваны. Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, убачылі, што ў часовай пабудове абрушыліся дах і сцены.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

– Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, –  расказала “Рэгіянальнай газеце” старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.