19 кастрычніка ў Абадоўцах згарэлі гаспадарчыя пабудовы.

Раніцай у 4:43 ў Вілейскі аддзел МНС патэлефанавала жанчына з Абадоўцаў. Яна паведаміла, што ў яе гарыць хлеў.

Калі пажарныя прыехалі на месца, будынак гарэў адкрытым полымем.

Згарэлі 4 пабудовы. Бо пад адным дахам былі хлявы, летняя кухня, душавая.

Па словах гаспадыні, яна прачнулася ад таго, што пачула трэск шыферу на двары. Жанчына сама з Бабруйска. У Абадоўцах мае лецішча.

Прычыну пажару ўстанаўліваюць.