Гаспадыня была ў далёкім пакоі сваёй кватэры разам з дачкой. Дачка пачула ў пярэднім пакоі незразумелы шум. Пайшла туды і ўбачыла двух невядомых людзей. У аднаго з іх у руках быў тэлевізар.

Начальнік Ашмянскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітры Уляшка расказаў, што жанчына не разгубілася і пачала даганяць злодзеяў. 

Каб уцячы, мужчына выкінуў тэлевізар. Тым не менш, жанчына запомніла яго прыкметы, пра што паведаміла ў міліцыю.

Падазроных затрымалі. Гэта мясцовыя жыхары 1997-1998 гадоў нараджэння, якія нідзе не працуюць.

Да злачынства маладыя людзі некалькі дзён ўжывалі спіртныя напоі. Тэлевізар скралі  ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.