Загінулы інспектар даводзіцца сынам гаспадыні, а хлопчык – унукам.

Паводле інфармацыі МНС, паведамленне аб пажары паступіла каля 23 гадзін у нядзелю, 23 кастрычніка.

Трагедыя адбылася ў садовым таварыстве “Паляны” каля вёскі Старынкі Маладзечанскага раёна.

Дом належыць 53-гадовай непрацуючай жанчыне. 

Загінулы інспектар працаваў у ДАІ Маскоўскага РАУС у Мінску. 

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, вагончык гарэў адкрытым полымем. Крыша абрынулася ўнутр, а агонь пагражаў двум аўтамабілям.

Выратавальнікі знайшлі не падлозе ў вагончыку загінулых мужчыну і хлопчыка.

Агонь знішчыў лецішча і гаспадарчую пабудову, пашкодзіў машыну.

Прычыну пажару высвятляюць. Адна з версій – выкарыстанне для ацяплення печкі тыпу “буржуйка”.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.