У Ашмянскім раёне ўвечары 2 лістапада ў ДТЗ загінуў кіроўца вялікагруза, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

– Кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў асаблівасці свайго аўтапоезда “ДАФ” і транспартаванага грузу, у выніку чаго перакуліўся. Ад атрыманых траўм дальнабойнік памёр на месцы здарэння да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, – распавялі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя высвятляе абставіны здарэння.