Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінуў пешаход.

Устаноўлена, што 23 кастрычніка, каля 18.20, кіроўца аўтамабіля Фіят Скуда, які рухаўся па аўтадарозе Р-28 “Мінск-Маладзечна-Нарач” у накірунку Мінска ў вёсцы Крыніца наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай часткі дарогі.

 Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 38-гадовая жанчына памерла на месцы.

У рамках папярэдняга следства ўсталёўваюцца відавочцы і сведкі дарожна-транспартнага здарэння.

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі, відэазапісамі здарэння, звярнуцца ў УСК па Мінскай вобласці па тэлефонах: 8 (017) 223-34-29, МТС 8 (033) 669-32-48.