6 лістапада на Вілейшчыне ля вёскі Ізбіно кіроўца пратараніў дзіцячую каляску. Дзіця 2016 года нараджэння памерла ад траўмаў.

Паводле інфармацыі МУС, кіроўца BMW, жыхар Вілейкі, наехаў на дзіцячую каляску, якую вяла мясцовая жыхарка, што знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём.

У выніку аварыі хлопчык 2016 года нараджэння, які знаходзіўся ў калясцы, атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 21.00 памёр.