Самае дзіўнае, што на гэтыя “подзвігі” яму спатрэбілася сем хвілін.

А адбылося ўсё ў пятніцу, 4 лістапада.

19-гадовы жыхар Ракава, які ўжо быў асуджаны ў мінулым годзе за крадзеж матацыкла, звярнуўя з просьбай да свайго знаёмага.

Ён папрасіў таго падвезці яго да яшчэ аднаго знаёмага, каб узяць у таго калонкі.

Гаспадар машыны пагадзіўся, але сказаў, што яму трэба на хвілінку па асабістых справах заскочыць у банк.

Прыпаркаваўшыся каля банка, гаспадар заглушыў матор і пакінуў ключы ў замку запальвання.

Пачакаўшы некалькі хвілін, нецвярозы пасажыр вырашыў так: “Чаго я буду чакаць сябра, тут жа недалёка, хуценька пад’еду, забяру калонкі і прыпаркуюся зноў тут. Гаспадар нават не заўважыць”.

Але, як толькі сеў за руль, праз 300 метраў гора-угоншчык ускочыў на бардзюр. Ад чаго пярэдняе кола ў машыны лопнула. Але гэта не спыніла парушальніка. Ён заехаў на газон, павіляў па ім і ўрэзаўся ў дрэва. Калі зразумеў, што рух працягнуць не зможа, уключыў у машыне магнітолу і стаў слухаць музыку і чакаць і гаспадара, і ДАІ.

А ДАІ выклікалі пільныя жыхары Ракава, якія заўважылі, як нецвярозы кіроўца ездзіць па газонах.

Супраць парушальніка ўзбуджаная крымінальная справа.

– А ўлічваючы тое, што папярэдняя судзімасць у яго не закрытая, маладому чалавеку пагражае да пяці гадоў зняволення, – расказала “Рэгіянальнай газеце” следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.