Раніцай 11 лістапада ў Ашмянскі райаддзел МНС паведамілі пра пажар у вёсцы Клевіца.

Калі пажарныя з Навасяд і Баруноў прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем.

Па словах вяскоўцаў, яны заўважылі шэры дым. Сусед, які жыве праз дарогу, выбіў дзверы ў хату, знайшоў 84-гадовую гаспадыню і вынес яе на вуліцу.

Па яго словах, жанчына ляжала на падлозе ў пакоі. Магчыма, хацела выйсці з дома, але ў яе не хапіла сіл.

Доктар хуткай дапамогі канстатаваў смерць.

Згараэлі кроквы, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Прычыну пажара высвятляюць. Па папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Побач з ложкам прагарэла падлога.