Лось, які стаў прычынай аварыі на трасе Мінск – Гродна загінуў, паведамілі  Sputnik ў ДАІ Гродзенскай вобласці.

Легкавы аўтамабіль “Фіят Марэ” рухаўся па аўтатрасе Мінск-Гродна ў аўторак вечарам каля вёскі Вялікія Сонтакі. Раптам на дарогу выбег лось і трапіў пад колы. Машыну вынесла на сустрэчную паласу – там яна сутыкнулася з мікрааўтобусам.

– Лось загінуў. У такіх выпадках выклікаюць егераў мясцовых лясгасаў – яны і займаюцца потым тушай жывёлы, – паведамілі ў ДАІ.

Пасля аварыі кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў на месцы. Двое пасажыраў шпіталізаваныя, адзін трапіў у рэанімацыю.