“РГ” сумесна з фітнес-клубам “Тытан” запусціла праект “Зорка з трэнажоркі”.

Цягам трох месяцаў у газеце трэнер дае парады, як пахудзець, а я, слухаючыся яго ва ўсім, праверу парады на сабе.

Пакуль я змагаюся з чарговымі кілаграмамі, Руслан знайшоў час і адказаў на пытанні чытачоў, якія вы задавалі яму на нашым сайце rh.by.

1.Калі займалася спортам прафесійна (гэта была спартыўная гімнастыка), трэнеры забаранялі нам піць падчас трэніроўкі – каб не булькала ў жыватах уся вада пасля. Цяпер, калі хаджу ў залу, іншы трэнер кажа наадварот – а ну піце, а то водны баланс будзе парушаны, і вы мне тут капыты паадкідаеце. Дык вось пытанне – піць ці не піць?) Пытаннечка.

Руслан: Канешне, піць. Тут пытанне ў норме. Галоўнае, не піць многа. Кожныя 15 хвілін зрабіць 2-3 глыткі – гэта норма. Тым, хто займаецца фітнесам, бодзібілдзінгам, дадаюць вітаміны, амінакіслоты. Тым самым папаўняючы запас вітамінаў у арганізме, якія непазбежна губляюцца падчас трэніровак.

2. Наколькі пацерпіць сямейны бюджэт, калі муж у дадатак да трэніровак будзе купляць спартыўнае харчаванне? Ці можна абысціся без яго і накачаць мышцы? Люся.

Руслан: Па-першае, заняткі ў трэнажорнай зале – гэта нядорага. А што тычыцца спартыў­нага харчавання, то, безумоўна, можна абысціся і без яго. Гэта толькі дадатак. Гэта падман, што калі ты купіш спартыўнае харчаванне, то вынік у цябе ў кішэні. Самае галоўнае ў трэніроўках – гэта дысцыпліна, рэгулярнасць фізічных нагрузак і здаровае харчаванне. Інакш ні адзін трэнер у свеце, ні адно спартыўнае харчаванне вам не дапамогуць.

Калі ж вы хочаце паскорыць вынік, то можна паспрабаваць дадаць у свой рацыён такую яду. А каб зэканоміць на ёй, трэба ўважліва сачыць за акцыямі “Тытана” ў нашых суполках у сацыяльных сетках. Некалькі разоў на месяц мы праводзім розыгрышы і акцыі. І тады такое харчаванне можна купіць літаральна за капейкі. А яшчэ да нас можна прыйсці, і я дапамагу, параю, падбяру яго і па кашальку, і па патрэбах чалавека.

3. Якія практыкаванні можаце параіць для жывата? Астатнія часткі цела мяне задавальняюць. Алёна.

Руслан: Як доктар не будзе ставіць вам дыягназ і лячыць завочна, так і я не магу сказаць, якія практыкаванні рабіць для жывата. На словах расказваць – гэта няправільна. Ды і не існуе лакальнага спальвання тлушчу. Усё трэба рабіць у комплексе.

Адказы на іншыя пытанні чытайце праз ты­дзень.

А пакуль Руслан Дунец падрыхтаваў сюрпрыз для чытачоў “Рэгіянальнай газеты”.

Вы можаце запісацца да Руслана на бясплатную кансультацыю ці трэніроўку. Для гэтага трэба загадзя пазваніць на нумар(8029) 252-7-253, агучыць пытанне, якое вы хочаце задаць Руслану. І ў сераду ён абавязкова дапаможа вам. Як варыянт, раскажа і пакажа, што рабіць з тым самым праблемным жывоцікам.

УВАГА! 

СУПЕРПРАПАНОВА!

Выражы такі купон з нумара 47 “Рэгіянальнай газеты”, што выйшла 18 лістапада, і хадзі ў “Тытан” з 50 % зніжкай.