Добраахвотная дружына – аб’яднанне грамадзян, якія ўдзельнічаюць у ахове правапарадку. Асноўная задача дружыны – дапамагаць праваахоўным органам у ахове парадку.

Добраахвотная дружына на транспарце ­ўдзельнічае ў:

– ахове грамадскага парадку, жыцця і зда­роўя грамадзян і іх маёмасці,

– прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў,

– забеспячэнні бяспечнага руху цягнікоў,

– ахове грамадскага парадку ў надзвычайных сітуацыях.

Сябрамі добраахвотнай дружыны могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь пасля 18 год, якія па дзелавых і маральных якасцях, а таксама па стане зда­роўя могуць удзельнічаць у ахове правапарадку.

На верасень у Мала­дзечанскім чыгуначным вузле зарэгістраваная адна добраахвотная дружына. У яе ўваходзяць прадстаўнікі пяці прадпрыемстваў, агулам 27 чалавек.

Яны 172 разы выхо­дзілі на дзяжурствы, ­удзельнічалі ў дзевяці рэйдах. У выніку спынілі 30 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Дзякуючы добраахвотнаму ўдзелу работнікаў чыгуначнага транспарту ў падтрыманні парадку супрацоўнікі на належным узроўні ахоўваюць маёмасць, зда­роўе і жыццё жыхароў і гасцей Маладзечна.