Жыхары вуліцы Віленскай не змаглі раніцай сабраць капусту на ферме ў “Аднакласніках” з-за таго, што ім пашкодзілі аптавалакно. 

У сітуацыі, якая адбылася 21 лістапада, ужо разабралася ДАІ. 

Кіроўца аўтавышкі ЗІЛ, калі заязджаў у двор па вуліцы Віленскай, выпадкова закрануў люлькай правады аптавалакна, якія былі замацаваныя на сцяне дома. 

У выніку здарэння жыхары засталіся без сувязі.

А ў міліцыю патэлефанаваў начальнік “Белтэкама”, якога засыпалі званкамі жыхары, якія не змаглі зайсці ў інтэрнэт. 

Кіроўца ЗІЛа атрымаў штраф, расказаў РГ інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.