Сёння раніцай, каля 8.40,  на 64 кіламетры дарогі Мінск-Ашмяны, у Валожынскім раёне, адбылося лабавое сутыкненне.

Кіроўца аўтамабіля “Рэно Сцэнік”, выконваючы абгон, у лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем “Додж”. 

У выніку аварыі вадзіцель і пасажырка “Рэно” загінулі на месцы здарэння. Жанчына, кіроўца “Доджа”,  дастаўленая ў бальніцу. 

Пра гэта паведамляе сайт МУС Беларусі. 

Цяпер на месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.