На лецішчы ў вёсцы Брыгідава маладзечанскія супрацоўнікі міліцыі знайшлі самагонны апарат і 3500 літраў брагі.

Знаходкі гэтыя належалі жыхару вёскі Відзеўшчына Маладзечанскага раёна. А гаспадыня лецішча, дзе ў хляве знайшлі апарат, жыхарка Чысці. І мужчына, і жанчына не працуюць.

Апарат канфіскавалі, брагу знішчылі.