Невядомы кінуў булыжнік у салон аўтамабіля “Фольксваген Шаран”, разбіў шкло і скраў з салона аўтадакументы кіроўцы Анатоля Мар’янавіча Ламакі. 

Здарэнне адбылося ў перыяд з 16.30 да 21.00, пакуль гаспадар машыны быў на вяселлі, куды быў запрошаны.

Булыжнік знайшлі ў салоне аўтамабіля. 

– Іншых рэчаў зламыснік з машыны не забраў, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Шульга. 

Валожынскі сдедчы камітэт просіць відавочцаў або ўсіх тых, каму штосьці вядома пра зрадэнне, паведамиць пра гэта ў Валожынскі РАСК па тэлефонах:

8-1772-56-6-20, 8-01772-55-1-31, 8-01772-54-0-21.