Нацыянальны банк Беларусі вывеў са звароту каля 95% купюр старога ўзору ад сумы наяўных грошай, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У Нацбанку растлумачылі, што на 1 снежня з абарачэння выведзена каля 95% ад сумы і 54% ад колькасці банкнот узору 2000 года, якія знаходзіліся па-за касамі Нацыянальнага банка на 1 ліпеня 2016 года.

Пры гэтым банкноты буйных наміналаў (Br50 тыс., Br100тыс. і Br200 тыс.) выведзеныя практычна цалкам – 99,4%, а банкнотаў дробных наміналаў (Br100, Br500 і Br1 тыс.) усяго 30%.

Тэрмін паралельнага звароту банкнот узору 2000 і 2009 года заканчваецца 31 снежня.