Аварыя адбылася каля 10 гадзін у нядзелю, 27 лістапада.

60-гадовы кіроўца на “Таёце” ехаў з боку Смаргоні каля “Спадарожніка” па крайняй левай паласе. З боку, па крайняй правай, ехала іншая машына, якая прытарможвала каля пешаходнага пераходу. У гэты момант па пешаходным пераходзе ідзе мама і тата з каляскай, у якой ляжыць 11-месячнае дзіця.

Кіроўца “Таёты” экстранна тармозіць, але машыну спыніць немагчыма. На слізгальным моманце машына чапляе каляску. Бацька з каляскай падае, а з яе на дарогу выпадае дзіця.

Пасля высвятлення сітуцыі стала зразумела, што 25-гадовая мама і 24-гадовы тата ішлі з дзіцем з магазіна. Калі пераходзілі пешаходны пераход, то ўбачылі, што прытарможвае машына на крайняй правай паласе. Як тлумачыць дзяржаўтаінспектар Ся­ргей Бартош, яны не бачылі “Таёту”. Кіроўца “Таёты” таксама не бачыў пешаходаў з-за машыны, што была на крайняй правай.

Дзіця атрымала пашкоджанні, але яго маці адмовілася ад шпіталізацыі.