Старадаўнія рэчы з хаты ў вёсцы Малое Запруддзе вынес невядомы злачынца.

Гаспадар паехаў па справах у сталіцу. У гэты час невядомы дастаў шыбу ў адным з вокнаў і ўлез у хату.

Зніклі медныя коўшыкі, катлы, патэльня, шабля, дзве паляўнічыя стрэльбы, патранташ, муляж пісталета “Парабелум”.

4 снежня Валожынскі Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, здзейснены з пранікненнем у жытло”. Злачынцу пагражае да чатырох гадоў.

Супрацоўнікі Следчага камітэта просяць грамадзян, якія нешта ведаюць па гэтай справе, звярнуцца па тэлефонах 8(01772) 56-6-20 або 8(01772) 55-1-31.

Пра гэта распавёў старшы следчы Валожынскага раённага Следчага камітэта Аляксандр Шульга.