Новыя дамы могуць з’явіцца ў дзясятым мікрараёне ў Маладзечне, у Радашкавічах каля новай кацельні. Ушчыльненне чакае вуліцы Будаўнікоў, Скарыны, Міру.

– Аднак гэта пакуль у планах, – адзначыў намеснік кіраўніка Маладзечанскага райвыканкама Вадзім Цар. – Дакладная праграма забудовы будзе зацверджаная толькі ў сакавіку наступнага года. Тады і можна будзе гаварыць, на якой пляцоўцы з’явяцца новыя дамы.