Аналіз дарожнай абстаноўкі сведчыць, што ў Мінскай вобласці найбольшая колькасць кіроўцаў і пасажыраў гіне ў ДТЗ з-за лабавых сутыкненняў.

Асноўныя перадумовы трагедый – парушенне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху. Часта названыя здарэнні цягнуць за сабой цяжкія наступствы і маюць вялікі грамадскі рэзананс.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 51 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх пяць чалавек загінула, 50 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. 

Чатыры здарэнні адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў. Па прычыне парушэнняў правілаў абгону здарылася сем ДТЗ.

З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 8 па 14 снежня 2016 года праводзіць абласную прафілактычную акцыю “Бяспечны абгон”.

 У ходзе мерапрыемства арганізуюць негалосны і змешаны кантроль выканання правіл дарожнага руху, з выкарыстаннем аўтамабіляў стандартнага выканання, схаванага кантролю і фота-відэафіксацыі парушэння правілаў абгону і манеўравання.