Чыноўніка затрымалі год таму. Ён дапамог асвоіць каля двух мільярдаў рублёў (недэнамінаваных), якія з бюджэта выдзялялі на рэканструкцыю і будаўніцтва сацыяных аб’ектаў.

Грошы пералічылі прыватнаму прадпрыемству, за гэта Ляшкевіч атрымаў 40 квадратных метраў паркета, які праваахоўнікі ацанілі ў 10 мільёнаў рублёў.

У выніку незаконнай “здзелкі” сарваўся тэрмін здачы шматкватэрнага дома. Падрадчык апынуўся недобрасумленным, акты аб выканананых працах былі фіктыўныя.

Іосіфа Ляшкевіча прызналі віноўным у перавышэнні уладыці службовы паўнамоцтваў, у атрыманні хабару. У выніку суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе васьмі год пазбаўлення свабоды ў калоніі ўзмоцненага рэжыма з канфіскацыяй маёмасці.

Асаблівасць гэтай крымінальнай справы ў тым, што судовае следства аднавілі пасля таго, як суддзя пайшла ўдарадчыпакой для пастанаўлення прыгавора. Справа разглядалася пад старшынствам судзі Інэсы Южык.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, абвінавачаны збіраецца яго абскарджваць у Мінскім абласным судзе.