Увечары 14 снежня здарыўся пажар у вёсцы Караваі на Смаргоншчыне.

Гарэў жылы дом.

У выніку знішчаныя пасцельныя прыналежнасці.

Загінуў мужчына 1973 года нараджэння, які быў у гэтым доме ў гасцях.

Магчымая прычына неасцярожнасць у час курэння.

Падраздзяленні МНС не прыцягваліся.