Маладзечанская міліцыя шукае зніклую Таццяну Валер’еўну Хаценку.

Яна нарадзілася 17 верасня 1998 года, жыве па Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне.

7 снежня яна з’ехала ў горад Адлер на заработкі і ад 15 снежня не выходзіць на сувязь.

На выгляд ёй 18 гадоў, сярэдняга росту і целаскладу. Чорныя прамыя валасы.

Была апранутая ў вязаную цёмна-бэзавую шапку, цёмна-бэзавы пухавік да каленяў ці карычневае паліто, белую кофту, штаны і чорныя красоўкі.

Пераканаўча просім, калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне зніклай, паведаміце маладзечанскай міліцыі па тэлефонах: (80176) 74-96-83, 77-16-56 ці 102.