У Смаргонскім раёне кіроўца мікрааўтобуса “Форд” парушыў правілы праезду скрыжавання. Ён выехаў на галоўную дарогу і не прапусціў “Аўдзі”.

Машыны раскідала па кюветах. Мікрааўтобус лёг на дах, легкавы аўтамабіль апынуўся ў канаве.

Пасажыра з пярэдняга сядзення ў вельмі цяжкім стане змясцілі ў бальніцу.

Выезд на галоўную дарогу, дзе адбылося сутыкненне, уладкаваны штучнымі няроўнасцямі і дарожнымі знакамі, якія абмяжоўваюць максімальную хуткасць.

 

gaigrodno.by.

gaigrodno.by.

 

gaigrodno.by.

gaigrodno.by.