У выратавальную станцыю патэлефанавалі сёння раніцай.

Паведамілі, што на Вілейскім вадасховішчы паміж паўвостравам і дамбай загінуў рыбак.

Як расказалі ў вілейскай выратавальнай станцыі, мужчына сядзеў на лёдзе ў рыбацкай палатцы. Ён грэўся канвертарнай лампай. Яна ўяўляе сабой невялікі газавы балон, патлумачылі выратавальнікі.

Асобу рыбака не ўстанавілі. Па папярэдніх дадзеных, на рыбалку мужчына прыехаў з Мінска.