Перад Новым годам з прыватнага ўчастку ў Ракаве на Валожыншчыне знікла ель.

Верагодна, дэкаратыўнае дрэва скралі паміж 27 і 29 снежня.

Зялёнай прыгажуні пазбавіліся гаспадары дома па вуліцы Набярэжнай. Шкода ад выкрадання дрэва складае 90 беларускіх рублёў.

Злачынец пакуль не ўстаноўлены. 29 снежня ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “крадзеж”.

БелТА.