Раскрыць злачынства трохгадовай даўніны і затрымаць асобу, якае яго ўчыніла, удалося праваахоўным органам дзякуючы добра спланаваным следчым дзеянням і аператыўна-вышуковым мерапрыемствам.

Паводле падазрэння ў здзяйсненні забойства жыхаркі Мінска, 1974 года нараджэння, якая лічылася без вестак зніклай з мая 2013-га, быў затрыманы яе былы муж, жыхар Мінска, 1971 года нараджэння.

Пры допытах і іншых следчых дзеяннях затрыманы пад цяжарам прад’яўленых яму сабраных следствам доказаў прызнаўся ў здзяйсненні злачынства.

Расследаваннем устаноўлена, што рашэнне мужчыны пра забойства ў яго ўзнікла спантанна. У пачатку мая 2013 года жанчына прыйшла ў арандаваны мужчынам гараж у Мінску. У ходзе сваркі абвінавачаны ўдарыў жанчыну металічным прадметам па галаве, а затым задушыў вяроўкай.

Каб схаваць злачынства паклаў цела ў сумку і на аўтамабілі вывез у лес у Чэрвеньскі раён. Праз месяц ён перавёз сумку з трупам на Вілейскае вадасховішча, дзе ўтапіў.

Праведзеныя экспертызы, у тым ліку судова-псіхіятрычная даказалі, што падазраваны мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам па прыкмеце складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.