ДТЗ адбылося 4 студзеня на 35-м км аўтадарогі Мінск – Маладзечна. Кіроўца мікрааўтобуса “Мэрсэдэс” рухаўся з боку Маладзечна.

–Няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў умоў надвор’я і ў выніку дапусціў занос транспартнага сродку, страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем “Фольксваген Мультыван”, – сказала Кацярына Сільчанка.

У выніку сутыкнення ў аўтамабіля “Фольксваген Мультыван” сарвала прычэп, які затым сутыкнуўся з аўтамабілем “Фольксваген Транспарцёр”. У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам быць вельмі ўважлівымі, выконваць дыстанцыю і хуткасны рэжым.