У адзін з дзён ад 2 да 5 студзеня невядомая асоба пахадзіла па машыне “Таёта-Карола”, якая знаходзілася па вуліцы Партызанскай.

На даху засталіся ўвагнутасці.

Узбуджаная крымінальная справа па справе “Хуліганства”. Максімальнае пакаранне за злачынства – абмежаванне волі тэрмінам да трох гадоў.

Валожынскі РАСК просіць людзей, якія бачылі здарэнне альбо ведаюць асоб, датычных да яго, паведаміць па тэлефонах: (801772) 5-66-20, (801772) 5-51-33.

Нагадаем, што два гады таму ў жніўні падобнае здарэнне было ў Маладзечне. Хуліганы пашкодзілі ў дварах 35 машын. Як высветліла следства, здарэнне ўчынілі два маладзёны, аднаму 19 гадоў, другому – 21. Напярэдадні ў аднаго з хлопцаў быў дзень нараджэння. Адзначалі яго некалькі дзён. Выпіўшы, маладыя людзі захацелі пакуражыць. Больш чым дзве гадзіны яны гулялі па горадзе. Разбівалі шкло і фары ў машынах, скакалі па капотах і дахах. У здзейсненым яны прызналіся.