У Любані на Вілейшчыне ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня невядомыя паламалі жалезабетонны плот.

Плот агароджваў тэрыторыю прыватных домаўладанняў і знаходзіўся на заўважным месцы ўздоўж аўтадарогі Мінск-Нарач.

Як расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік вілейскага раённага Следчага камітэта Яўген Мягкоў, нявядомыя павалілі і паламалі 23 верхнія секцыі плота.

Побач пашкодзілі дарожныя знакі.

У Следчым камітэце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “хулігаства”.