Учора раніцай загарэўся аўтамабіль у Смаргоні, удзень – гараж у прыватным двары ў вёсцы Лейлубка Ашмянскага раёна.

У аўтамабілі Рэно-Меган Сцэнік пажар пашкодзіў абсталяванне маторнага адсека. Мяркуюць, што прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі.

Каля гадзіны дня загарэўся гараж на Ашмяншчыне. Тут пажар пашкодзіў перакрыцці і дах. Папярэдняя прычына здарэння – трэшчына ў коміне.