У некалькіх месцах на Валожыншчыне і Вілейшчыне можна будзе акунуцца на Вадохрышча.

На Валожыншчыне вернікі змогуць акунуцца ў самім горадзе ў купелі за яўрэйскімі могілкамі. У раёне абсталяваныя купелі будуць у Лоску і ў Вішневе за храмамі. Пра гэта расказаў начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Адамовіч.

Так летась акуналіся ў Ільі. Фота Леаніда Соніча.

Так летась акуналіся ў Ільі. Фота Леаніда Соніча.

Купель для жыхароў Вілейкі наладзяць на цэнтральным пляжы на вадасховішчы. Некалькі год запар на Вадохрышча вернікі акунаюцца і на рацэ ў Ільі. Гэты год не стане выключэннем.