Акунуцца ў палонку ў Маладзечанскім раёне можна:

18-19 студзеня вадаём у вёсцы Насілава. Акунуцца ў Насілаве можна будзе  ўжо 18 студзеня ад 17.00, калі пачнецца Усяночная. Яна будзе доўжыцца да 7.00 наступнай раніцы, 19 студзеня.

Будзе праведзены малебен, хросны ход на вадаём і асвячэнне купелі. Плануецца, што палатку для пераапранання  будуць абаграваць цеплавыя гарматы.

19 студзеня ў 14-00 асвяцяць ваду ў санаторыі Сасновы бор.

19 студзеня ў вёсцы Раёўка на рацэ Рыбчанка ад 13.00 да 18.00 будзе арганізавана купанне ў палонцы. Будзе працаваць лазня.

ідэя інфаграфікі БелТА.