Таму , паважаныя чытачы, мы вас настойліва просім звяртаць увагу на казыркі будынкаў і іншыя месцы фасадаў, абыходзіць небяспечныя ўчасткі, не паркаваць аўтамабілі пад ледзяшамі.

Ні ў якім выпадку нельга збіваць ледзяшы самастойна. Адразу тэлефануйце ў ЖРЭУ, на тэрыторыі якога вы ўбачылі лядзяш. 

Будзе пільнымі. 

Намеснік начальніка ЖРЭУ № 2 Уладзімір Сідараў патлумачыў, што цяпер створаная брыгада, якая рэгулярна выязджае ў рэйды.

– У нас ёсць машына з вышкай, таму змагаемся з ледзяшамі сваімі сіламі. У асноўным, надаем увагу ледзяшам, якія з’яўляюцца каля ўваходаў у жылыя дамы. Канешне, нам, бывае, тэлефануюць грамадзяне, якія заўважылі небяспеку. Але мы самі стараемся перадухіліць любыя здарэнні.