Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава даручыла Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі навесці парадак у разліках за жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта яна заявіла падчас прыёму грамадзян, піша БелТА.

Па словах Наталлі Качанавай, у Адміністрацыю прэзідэнта паступаюць звароты грамадзян з просьбамі разабрацца ў правільнасці налічэння аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі.

– Уважліва паглядзіце і дайце ўказанне службам, каб звярнулі ўвагу на тое, якія паведамленні адпраўляюць людзям. Гэта неабходна ўзяць пад жорсткі кантроль, пад персанальную адказнасць кіраўнікоў, – даручыла яна.