Бацькоўскім камітэтам афіцыйна забаранілі збіраць грошы ў школах і дзіцячых садках, гаворыцца ў пастанове Міністэрства адукацыі № 126, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі: зараз усе сродкі на патрэбы школы будуць збіраць апякунскія рады. Пры гэтым удакладнілі: у бацькоўскіх камітэтаў афіцыйна ніколі не было гэтага права.

– У пастанове, якая ўжо апублікавана на нацыянальным прававым партале, унесены некаторыя змены. Насамрэч бацькоўскім камітэтам ніколі і не дазвалялася збіраць грошы з бацькоў, бо занадта шмат пытанняў з-за гэтага ўзнікае. Зараз гэтым будзе займацца апякунская рада, – растлумачылі TUT.BY у міністэрстве адукацыі.

У ведамстве адзначылі, што бацькі не павінны аддаваць наяўныя грошы ў рукі апякунскай рады, усе сродкі павінны пералічваць на рахунак школы або гімназіі. У дакуменце гаворыцца:

– Грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне апякунскай рады, фармуюцца з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы рахунак) па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскай рады, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці).

Змены ўступаюць у сілу з 20 студзеня 2017 года.